Спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі
01 кастрычніка 2015 года адбыліся спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод працаўнікоў КВУП «Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод». В спаборніцтвы ўзяло ўдзел больш за 30 чалавек. Умовы выканання практыкаванняў Вінтоўка пнеўматычная, практыкаванне 2: стральба стоячы. Стральба вялася на адлегласці 10 м па мішэні № 8, у залік ішло 5 стрэлаў, перад заліковай стральбой давалася тры спробавыя стрэлы. Віншуем нашых пераможцаў!!! Нашы лепшыя стрэлкі сярод кабет: 1-ае месца – Леанюк Ганна, бухгалтар 2-ое месца – Крэйдзіч Марына, адмысловец па працы з кліентамі 3-е месца – Камянец Наталля, бухгалтар Нашы лепшыя стрэлкі сярод мужчынаў: 1-ае месца – Шаршніцкі Павел, майстар 2-ое месца – Гіль Аляксандр, начальнік транспартавай пляцоўкі 3-е месца – Чарнаўчыцаў Вячаслаў, інжынер-тэхнолаг.
