Спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі

01 кастрычніка 2015 года адбыліся спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод працаўнікоў КВУП «Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод». В спаборніцтвы ўзяло ўдзел больш за 30 чалавек.

Умовы выканання практыкаванняў
Вінтоўка пнеўматычная, практыкаванне 2: стральба стоячы.
Стральба вялася на адлегласці 10 м па мішэні № 8, у залік ішло
5 стрэлаў, перад заліковай стральбой давалася тры спробавыя стрэлы.

Віншуем нашых пераможцаў!!!
Нашы лепшыя стрэлкі сярод кабет:

  • 1-ае месца – Леанюк Ганна, бухгалтар
  • 2-ое месца – Крэйдзіч Марына, адмысловец па працы з кліентамі
  • 3-е месца – Камянец Наталля, бухгалтар

Нашы лепшыя стрэлкі сярод мужчынаў:

  • 1-ае месца – Шаршніцкі Павел, майстар
  • 2-ое месца – Гіль Аляксандр, начальнік транспартавай пляцоўкі
  • 3-е месца – Чарнаўчыцаў Вячаслаў, інжынер-тэхнолаг.