Беларуская рэклама: «Наш клопат, а не янота»

“Дагэтуль не ведаеш, навошта ў тваім двары стаяць шматкаляровыя кантэйнеры? Ведаеш, але ўсё адно выкідваеш у агульнае смецце паперу, шкло і пластык? Нарэшце знайшлі тых, хто матывуе цябе збіраць адкіды паасобна. Глядзі і вучыся ў наймілейшых экспертаў у смеццевых справах! І помні: паасобны збор адходаў – наш клопат, а не янота!” – сказана ў апісанні да відэа.

Узяўшы на ўзбраенне дэвіз з відэароліка: “Паасобны збор адходаў – наш клопат, а не янота!”, мы хочам расказаць, як слушна паступаць з адыходамі ў нашым горадзе. Куды выкідваць адкіды, каб яны трапілі не на звалку, а на перапрацоўку.

У дварах шматкватэрных хат стаяць адмысловыя кантэйнеры для паасобнага збору адходаў: сінія, зялёныя, жоўтыя кантэйнеры з надпісам «сцякло», «папера», «пластык». Калі слушна пасартаваць адкіды, то яны не трапяць на звалку. Змесціва кантэйнераў адвязуць на сартавальную лінію смеццеперапрацоўчага завода, пасля чаго адправяць на перапрацоўчыя прадпрыемствы, дзе адкіды скарыстаюць у вытворчасці новай прадукцыі.

У кантэйнеры для шкла (сінія) выкідвайце непатрэбныя шкляныя бутэлькі, банкі, шкляны посуд (НЯМОЖНА: лямпы, крышталь, люстэрка, аўтамабільнае і аконнае бітае сцякло, кераміка, парцалян, маніторы, экраны тэлевізараў).

У кантэйнеры для паперы (зялёныя) выкідвайце кардонавае і папяровае пакаванне (скрынкі, пакеты), газеты, часопісы, пісчую паперу, сшыткі, нататнікі (НЯМОЖНА:пакаванне з пластамі пластыку і фальгі ад цукерак і сыркоў, тэтра-пак, пергамент, факсавая папера, сурвэткі, шпалеры).

У кантэйнеры для пластыку (жоўтыя) – пластыкавыя бутэлькі, і пакаванне ад прадуктаў, касметыкі, побытавай хіміі; пакеты, плёнку, непатрэбныя пластмасавыя прадметы для хаты(НЯМОЖНА: тубы ад зубной пасты, крэмаў, мяккае пакаванне ад кетчупу і маянэзу, металізаванае пакаванне ад чаю і кавы, чыпсаў і цукерак).

Здаць макулатуру, шклабой, пластыкі энергаашчадныя лямпы, ды яшчэ атрымаць за гэта грошы, вы можаце ў прыёмных пунктах другсыравіны. Такія пункты працуюць у г. Брэсце па адрасах:

вул. Генерала Цімафеева, 29А
Рэжым працы:
Штодзённа 8.00 — 20.00
Абедні перапынак: 12.00 — 12.45
Тэлефон: +375 29 776 79 32 (МТС)

пер. Гарадскі, 5
Рэжым працы:
Штодзённа 8.00 — 20.00
Абедні перапынак: 12.00 — 12.45
Тэлефон: +375 33 633 31 36 (МТС)

У побыце ў нас утвараюцца і небяспечныя адкіды – батарэйкі. Змешчаныя ў іх цяжкія металы небяспечныя для прыроднага асяроддзя і здароўя чалавека. Таму іх няможна выкідваць з агульным смеццем. Адпрацаваныя батарэйкі адносьце ў адмысловыя кантэйнеры, якія размяшчаны па наступным адрасам.